29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Гібель Ігара Канановіча насцярожвае

30
Мікалай Статкевіч: Гібель Ігара Канановіча насцярожвае
Фота: svaboda.org

Неабходна правесці аб'ектыўнае расследаванне гібелі паэта Ігара Канановіча.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку адзін з лідараў беларускай апазіцыі Мікалай Статкевіч, каментуючы гібель у Менску паэта Ігара Канановіча.

«Учора на пачатку пасяджэння Прэзідыума Народнае Грамады яго сябры ўшанавалі хвілінай маўчання памяць Ігара Канановіча.

Ігар быў разам з намі з лютага гэтага года. Ён браў удзел у нашых справах. Апошні раз мы бачыліся з ім 8 траўня падчас традыцыйнай акцыі Народнай Грамады ўскладання кветак на магілы савецкіх жаўнараў на менскіх Вайсковых могілках у дзень заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе. Акцыю спрабавала сарваць міліцыя, але Ігар заставаўся з намі да яе заканчэння.

У яго трагічнай смерці для нас шмат незразумелага. У Ігара была нармальная сям'я, шмат сяброў, сур'ёзныя творчыя поспехі. Спасылкі некаторых каментатараў на ўтрыманне часткі яго вершаў і на матэрыяльныя цяжкасці, як на довад добраахвотнага сыходу з жыцця, гучаць непераканаўча. Маладыя паэты вельмі часта пішуць такія вершы. А потым дажываюць да старасці. Што тычыцца матэрыяльных цяжкасцяў, то яны, на жаль, не рэдкасць у сённяшняй Беларусі.

Насцярожваюць наступныя факты. За 20 хвілін да смерці Ігар дамовіўся з сябрам пра аўтамабіль, каб пераехаць на іншую кватэру. Са слоў сябра ён быў у нармальным настроі.

Незразумела таксама, чаму ягонае цела ляжала так далёка ад дома, з якога ён нібыта скінуўся. І, нарэшце, сам гэты дом, які знаходзіцца на рагу праспекта і Кастрычніцкай плошчы.

Нам вядомыя выпадкі, калі некаторыя актывісты неаднаразова спрабавалі вывесіць на яго даху нацыянальны сцяг. Але іх упартыя спробы былі безвыніковымі, бо дом ахоўваецца, як рэжымны аб'ект і выхад на яго дах надзейна абаронены.

Патрабуе аб'ектыўнай праверкі і інфармацыя, дасланая на адзін з сайтаў, згодна з якой Ігар спрабаваў вывесіць расцяжку і загінуў у выніку спроб сілавікоў перашкодзіць яму.

Мы патрабуем ад уладаў аб'ектыўнага следства і надання галоснасці яго вынікаў. Таксама мы просім усіх, хто мае інфармацыю аб гэтай трагедыі, паведаміць яе нам, альбо ў дэмакратычныя СМІ», - напісаў Статкевіч.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках