24 красавiка 2024, Серада, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відавочцы: У Менску каля абласной ДАІ тры аўтамабілі - «у хлам»

Праз сур'ёзную аварыю на вуліцы Кальварыйскай утварыўся затор.

Сёння а 7:40 на вуліцы Кальварыйскай у Менску недалёка ад будынка ДАІ Менскай вобласці адбылося ДТЗ з удзелам трох аўтамабіляў, паведамляюць відавочцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, абышлося без пацярпелых, аднак машыны, як пішуць карыстальнікі форуму, «у хлам». Праз інцыдэнт утварыўся затор, піша onliner.by.

- Тры паласы з чатырох занятыя бітым жалезам на вуліцы Кальварыйскай каля абласной ДАІ. Падобна на тое, што Mercedes ML перад Honda Legend перабудаваўся рэзка і застаўся без левага боку. Honda без «морды». Пад раздачу Honda Civic яшчэ трапіў, - распавёў карыстальнік форуму з нікам pfizer-x2.

- З моста на Кальварыйскай з боку «каскаду» з машыны «ў хлам» прыкладна а 7:40. Ужо стаяла ДАІ, фішкі, - дадаў Diman25.

- Там кожную раніцу з моста ўсе едуць з нядрэнным перавышэннем. А кіроўца Honda, падобна, зазяваўся перад святлафорам і «замясіў» ўсіх, - выказаў сваю версію таго, што адбылося карыстальнік g1raff.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках