20 красавiка 2024, Субота, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр юстыцыі: Рэгістраваць БХД не маем права

9
Міністр юстыцыі: Рэгістраваць БХД не маем права
Фотa: belta.by

Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі апраўдвае дзеянні свайго міністэрства ў адмове рэгістрацыі «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі».

Пра гэта Алег Сліжэўскі заявіў у гутарцы з «Еўрарадыё», каментуючы сітуацыю з аргкамітэтам партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», які шмат разоў не мог легалізавацца. Кожны раз у рэгістрацыі чыноўнікі яму адмаўлялі.

Са словаў Сліжэўскага, рэгіструючы орган зыходзіць з таго, якія дакументы і якой якасці паступілі ў кожным канкрэтным выпадку. Таму, на ягоны погляд, казаць аб тым, што хтосьці шмат гадоў не можа зарэгістравацца, недарэчна.

Сліжэўскі: «Калі пры паступленні дакументаў пасля праверкі высвятляецца, што заснавальнікі, названыя ў спісе, такімі не з'яўляюцца, насамрэч іх прозвішчы патрапілі туды выпадкова, ці паводле незразумелых прычын прымаць пастанову аб рэгістрацыі, зыходзячы толькі з таго, што гэтая арганізацыя звярталася ўжо некалькі разоў, зарэгістраваць з жалю або з нейкіх іншых прычын мы не маем такіх правоў і паўнамоцтваў».

Са словаў міністра, прымаючы пастанову аб рэгістрацыі ці адмове ў рэгістрацыі, чыноўнікі зыходзяць з патрабавання заканадаўства і з тых дакументаў, якія ім падаюцца.

Нагадаем, што яшчэ ў сакавіку 2011 года ў інтэрв'ю The Washington Post Лукашэнка заявіў, што БХД, «ніколі не будзе зарэгістраваная».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках