25 красавiка 2024, Чацвер, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загінулага ў Сірыі беларуса хавалі пад расейскім сцягам

65

Паводле інфармацыі СМІ, 42-гадовы вайсковец з Гародні загінуў падчас баявой аперацыі ў Сірыі.

Да дому, дзе жыў агінулы Уладзімір Бекішз, развітацца прыйшлі блізу 50 чалавек, сярод іх беларускія і расейскія вайскоўцы. Пахаваюць яго на гарадскіх могілках у Аульсе, паведамляе «Белсат».

Начальнік управы інфармацыі галоўнай управы ідэалагічнай працы Мінабароны Беларусі Уладзімір Макараў адмовіўся каментаваць сітуацыю.

Мужчыну хавалі ў вайсковым мундзіры, імаверна, форме лётчыка.

На фота бачна, што цела загінулага накрытае расейскім сцягам. Труну нясе і суправаджае ганаровая варта беларускага войска.

За труной ідуць сваякі памерлага, а таксама два мужчыны ў зялёнай форме з расейскімі нашыўкамі.

Беларускае войска афіцыйна не мае ніякага дачынення да канфлікту ў Сірыі. З верасня 2015 года ваенную аперацыю ў гэтай краіне вядзе Расея - на баку дыктатара Башара аль-Асада. У аперацыю ангажаваныя паветрана-касмічныя сілы, марская пяхота, дэсант і вайсковы флот Расеі.

Заканадаўства Расеі дазваляе замежнікам служыць па кантракце ў расейскім войска. Для гэтага дастаткова напісаць заяву, прайсці медагляд і вайсковы адбор.

Акрамя таго, грамадзяне Беларусі ў шэрагу выпадкаў могуць атрымаць расейскае грамадзянства праз спрошчаную працэдуру.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках