20 красавiка 2024, Субота, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны адправіла ноту ў амбасаду Беларусі

МЗС Украіны адправіла ноту ў амбасаду Беларусі
Ігар Гузь

Нота адпраўленая ў сувязі з тым, што ў красавіку народнага дэпутата Украіны Ігара Гузя не пусцілі ў Беларусь.

Міністэрства замежных спраў Украіны звярнулася з нотай ў Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне, у якой выказала занепакоенасць з нагоды таго, што народнаму дэпутату Украіны Ігару Гузю неабгрунтавана забаранілі ўезд на тэрыторыю Беларусі.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Ігара Гузя.

Нагадаем, 25 красавіка Ігара Гузя спынілі на мяжы і паведамілі, што паводле запыту Расейскай Федэрацыі Беларусь забараніла яму ўезд на сваю тэрыторыю. Усякія дакументы, якія б пацвярджалі гэта, прадстаўнікі памежнага міністэрства Беларусі і КДБ паказаць адмовіліся.

Асноўнай мэтай паездкі дэпутата была сустрэча з сем'ямі беларускіх добраахвотнікаў, што ўдзельнічалі ў вайне з Расеяй на баку Украіны, якія цяпер церпяць пераслед у Беларусі.

Ігар Гузь прадаўжае намагаць на ўвядзенні ва Украіне мараторыя на выдачу замежных добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Украіны, калі іх пераследуюць на радзіме.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках