19 красавiка 2024, Пятніца, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы будуць шукаць «залаты цягнік»

6
У Польшчы будуць шукаць «залаты цягнік»
Фота: PAP

Даследчыкі пачнуць раскопкі ў месцы, дзе, магчыма, схаваны нямецкі цягнік, які перавозіў падчас вайны каштоўныя металы.

Даследчыкі Пётр Копер і Андрэас Рыхтэр атрымалі дазвол на правядзенне раскопак, якія пакажуць, ці існуе «залаты цягнік» насамрэч, піша сайт eurobelarus.info са спасылкай на выданне Gazeta Wrocławska.

Пётр Копер і Андрэас Рыхтэр атрымалі дазвол на правядзенне раскопак на 65-м кіламетры чыгункі Вроцлаў-Валбжых. Менавіта там, на думку даследчыкаў, схаваны «залаты цягнік».

Раскопкі будуць праводзіцца на ўжо вядомай ва ўсім свеце 65-кіламетровай чыгуначнай лініі №274 Вроцлаў-Валбжых. Усе папярэднія даследаванні не далі выразнага адказу, ці знаходзіцца пад зямлёй нямецкі цягнік, які падчас вайны перавозіў каштоўныя металы і, магчыма, золата, і ці сапраўды менавіта ў гэтым месцы немцы стварылі свой легендарны склад.

26 жніўня 2015 года ўлады атрымалі паведамленне аб тым, што знойдзены цягнік часоў Другой сусветнай вайны. Шукальнікі запатрабавалі ад уладаў выканаць абяцанні і выплаціць ім 10% ад цаны знаходкі. Пазней у СМІ сталі з'яўляцца паведамленні, што знойдзены цягнік напоўнены золатам, якое немцы спрабавалі вывезці з Польшчы.

15 снежня ў Валбжыху былі прадэманстраваныя вынікі даследаванняў супрацоўнікаў кракаўскай Горна-металургічнай Акадэміі.

«Вынікі нашых даследаванняў даводзяць, што ў паказаным месцы знаходзіцца нейкі тунэль, аднак, цягніка там, хутчэй за ўсё, няма», - сказаў прафесар Януш Мадзей.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках