19 красавiка 2024, Пятніца, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гамельчука канфіскуюць маёмасць нават пасля скасавання суджанасці

11
У гамельчука канфіскуюць маёмасць нават пасля скасавання суджанасці

Пасля скасавання суджанасці мужчына атрымаў спадчыну, якую суд наважыў тут жа канфіскаваць.

У Беларусі прадаўжаецца незаконная канфіскацыя маёмасці праз недахоп сродкаў у бюджэце. Пра гэта на сваім прыкладзе сайту charter97.org распавёў жыхар Гомеля Юрый Рагулеў.

Са словаў Юрыя, у 2007 годзе ён быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі паводле артыкула 209 КК («Махлярства»). Прысуд мужчыну прадугледжваў таксама канфіскацыю маёмасці. Юрый сцвярджае, што прысуд быў выкананы напоўніцу - і ў частцы пазбаўлення волі, і ў частцы канфіскацыі маёмасці.

«Нягледзячы на гэта, 2015/11/26, г.зн. праз восем гадоў, судом Навабеліцкага раёна г. Гомеля пракурорам выносіцца пастанова, з якой вынікае, што ў парадку выканання прысуду таго ж суда ад 2007 года ў частцы канфіскацыі ў даход дзяржавы маёй маёмасці судом прынятая пастанова аб вяртанні ў даход дзяржавы 51% долі ў статутным фондзе ТАА «Ралекс», якія мне належалі на праве ўласнасці», - піша Юрый.

Раней ТАА «Ралекс» належала Юрыю і ягонаму бацьку. Летась бацька мужчыны памёр, і ягоная частка фірмы перайшла ва ўласнасць Юрыя. Пасля гэтага суд узмоцнена ўзяўся за канфіскацыю новай маёмасці прадпрымальніка.

Такія дзеянні суда бізнэсовец уважае незаконнымі з дзвюх прычын. Па-першае, на сёння Юрый уважаецца за несудзімага (у мужчыны маецца гэтаму дакументальнае пацверджанне). А ў адпаведнасці з артыкулам 99 КК скасаванне суджанасці анулюе прававыя наступствы крымінальнай адказнасці.

«У другіх, тэрмін выканання прысуду суда 2007 скончыўся яшчэ ў 2012 годзе. У тым ліку скончыўся тэрмін даўнасці выканання гэтага прысуду ў частцы прызначанага судом дадатковага пакарання ў выглядзе канфіскацыі маёмасці», - напісаў Юрый Рагулеў.

«Рэзюмуючы ўсё гэта, магу сказаць так: дзяржава ў асобе судоў рознага ўзроўню на ініцыятыву Генеральнай пракуратуры ўважае за магчымае праводзіць канфіскацыю маёй маёмасці на падставе прысуду, тэрміны даўнасці выканання якога даўно мінулі і суджанасць па якому ўжо скасаваная. Абапіраючыся на незаконную пастанову аб канфіскацыі маёй маёмасці, органы пракуратуры могуць распаўсюдзіць гэтую незаконную практыку на ўсю краіну. І тады праблема, якая ўзнікла паводле маёй крымінальнай справы (праблема прыватная, якая тычыцца аднаго чалавека і ягонай сям'і), набудзе агульнарэспубліканскі характар, закране маёмасныя правы і законныя маёмасныя інтарэсы дзясяткаў тысяч грамадзян краіны», - падсумоўвае Юрый.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках