29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За пікет у падтрымку Пальчыса ў суд выклікаюць SMS

4

Справа актывіста АГП будзе разгледжаная судом у панядзелак.

Актывісту Аб'яднанай грамадзянскай партыі Антону Жылко поштай прыйшла копія пратаколу, складзенага на яго, аб адміністрацыйным правапарушэнні за пікет у падтрымку Эдуарда Пальчыса, які прайшоў 9 чэрвеня, паведамляе ПЦ «Вясна».

Да копіі пратаколу былі прыкладзеныя апавяшчэнне і папера з правамі і абавязкамі асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс.

За подпісам намесніка начальніка Маскоўскага РУУС Менска Руцкога М.В. паказана, што падрыхтоўка справы аб адміністрацыйным правапарушэнні паводле ч.3 арт.23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства) закончылася 19 чэрвеня і Антон Жылко мае права азнаёміцца з матэрыяламі справы.

У сваю чаргу суд ужо выклікаў актывіста SMS-паведамленнем на разгляд справы 27 чэрвеня а 10.00.

За ўдзел у гэтым жа пікеце ў суд 30 чэрвеня таксама выкліканы і актывіст Дзяніс Краўчук.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках