19 красавiка 2024, Пятніца, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытнікі забралі ў ІП тавар на 16 мільярдаў

14

Тавары ўвозіліся з Літвы.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта.

«Супрацоўнікі аператыўнай мытні сканфіскавалі тавар, што незаконна перавозілі праз мяжу, у двух суб'ектаў гаспадарання, якія падалі з мэтай ухілення ад выплаты мыт для кантролю дакументы з несапраўднымі звесткамі, заніжанымі ў 100 разоў.

Кошт першай партыі – фурнітуры для дзвярэй колькасцю звыш 32 тысяч штук - склаў больш як Br6 млрд. У дакументах была заяўленая сума блізу Br60 млн. Кошт другой партыі - дзвюх дзяжурных агніц для нафтагазавай прамысловасці амэрыканскага вырабу і 2 тысячы 594 пары абутку для трэкінгу італійскага вырабу - перасягнуў Br10 млрд, у той час як у дакументах была пазначаная сума Br100 млн», - гаворыцца ў паведамленні.

Усе тавары ўвозіліся на тэрыторыю ЕАЭС з Літвы. У дачыненні да прадпрымальнікаў распачаты адміністрацыйныя працэсы паводле ч.1 і 3 арт.14.5 КоАП.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках