18 красавiка 2024, Чацвер, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўцы абяцаюць байкатаваць «выбары», калі ўлады не адрамантуюць дарогі

9
Магілёўцы абяцаюць байкатаваць «выбары», калі ўлады не адрамантуюць дарогі

Магілёўцы незадаволеныя некампетэнтнасцю і нежаданнем цяперашняга кіраўніцтва Магілёва выконваць свае абавязкі.

Подпісы 55 жыхароў Магілёва сабраныя пад калектыўнай скаргай на камунальныя службы горада, якія не ў стане, на думку падпісантаў, прывесці ў належны стан дарогі і ходнікі. Дакумент адрасаваны кіраўнікам Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскага аблсавету дэпутатаў, піша БелаПАН.

У скарзе ўказваецца, што «не адзін год пасажыры, якія ідуць на магілёўскі аўтавакзал, вымушаныя абыходзіць па газонах глыбокую лужыну на ходніку насупраць прахадной ААТ «Вяснянка», да сёння не заасфальтаваны пад'езд да прыпынку завода «Зеніт», не ліквідаваны глыбокія яміны на праезнай частцы ў мікрараёне «Тэхнапрыбор».

«Кіраўніцтвам горада страчаны кантроль над сітуацыяй у Магілёве, а выбарцы незадаволеныя некампетэнтнасцю і нежаданнем цяперашняга кіраўніцтва Магілёва ды ўсіх дэпутатаў выконваць свае абавязкі», - гаворыцца ў скарзе, ініцыятарам якой выступіў грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі.

Падпісанты патрабуюць «абавязаць нядбайных чыноўнікаў і дэпутатаў выконваць свае абавязкі, тэрмінова ліквідаваць існыя хібы». У адваротным выпадку жыхары маюць намер хадайнічаць «аб замене правінавачаных кіраўнікоў і дэпутатаў», аб адклiканнi годнасці «Чалавека года» ў старшыні Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміра Цумарэва. «А таксама праігнаруем выбары ў ППНС!» - гаворыцца ў скарзе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках