16 красавiка 2024, aўторак, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мацарэвіч: Brexit не праслабіць NATO

Мацарэвіч: Brexit не праслабіць NATO
Антону МАЦАРЭВІЧ
ФОТА: POLSKIERADIO.PL

Кожная краіна мае права сама вызначаць свой лёс. Вялікабрытанія зрабіла свой выбар.

Міністр абароны Польшчы Антоні Мацарэвіч заявіў, што выхад Вялікабрытаніі з Еўразвязу не аслабіць NATO, інфармуе «Радыё Польшча».

«Выхад Вялікабрытаніі з Еўразвязу не паўплывае на дачыненні краіны да NATO і не аслабіць альянс», - такую ацэнку даў у пятніцу, 24 чэрвеня, міністр абароны Польшчы Антоні Мацарэвіч.

«Няма ніякіх падставаў для істэрыкі. Еўрапейскі Звяз з'яўляецца аб'яднаннем суверэнных і незалежных дзяржаў. Кожная краіна мае права сама вызначаць свой лёс. Вялікабрытанія зрабіла свой выбар», - сказаў Мацарэевіч.

Кіраўнік мінабароны адзначыў, што магчымасць выхаду Вялікабрытаніі з ЕЗ была тэмай сустрэч з міністрам абароны Злучанага Каралеўства Майклам Феланам, паслом Брытаніі ў Польшчы, а таксама тэмай дыскусій у больш шырокім коле еўрапейскіх краін. Мацарэвіч падкрэсліў, што на кожнай сустрэчы брытанскі бок запэўніваў, што не зменіць сваю пазіцыю наконт NATO, незалежна ад выніку рэферэндуму.

Польскі міністр адзначыў, што апошнім часам Вялікабрытанія больш актыўна ўдзельнічае ў гарантаванні бяспекі ў паўночна-ўсходнім рэгіёне NATO, у тым ліку ў краінах Балтыі, а таксама ва Украіне.

Нагадаем, у чацвер, 23 чэрвеня, 51,9% брытанцаў прагаласавалі за выхад краіны з Еўразвязу. Пра гэта сведчаць канчатковыя вынікі рэферэндуму аб сяброўстве Брытаніі ў ЕЗ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках