24 красавiка 2024, Серада, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы ўвайшлі ў ТОП-10 самых тоўстых нацый Еўропы

68
Беларусы ўвайшлі ў ТОП-10 самых тоўстых нацый Еўропы

Беларусь палепшыла сваё становішча ў Глабальным індэксе харчовай бяспекі (GFSI), перасунуўшыся сёлета з 47-га на 46-е месца.

У гэтым паказчыку наша краіна выпярэджвае ўсе краіны СНД. Пры гэтым беларусы ўваходзяць у дзясятак самых тоўстых нацый Еўропы, піша Заўтра тваёй краіны.

Пакуль найлепшы паказчык Беларусі быў у 2012 годзе (44-е месца), з якога даследчыкі Economist Intelligence Unit (EIU) на замову карпарацыі DuPont на падставе блізу 30 індыкатараў вывучаюць узровень харчовай бяспекі розных краін свету. Пры гэтым найлепшы бал (63,1) Беларусь атрымала менавіта ў рэйтынгу 2016 года.

Выніковае месца выводзіцца на падставе трох складнікаў: эканамічнасць, даступнасць ды якасць і бяспека. У цэлым харчовая бяспека вызначаецца «як стан, у якім людзі ва ўсе часы маюць фізічны, сацыяльны і эканамічны доступ да дастатковай і пажыўнай ежы, якая адпавядае іхнім патрэбам для здаровага і чыннага жыцця».

З трох ключавых індыкатараў найлепшы бал у Беларусі ў якасці і бяспецы прадуктаў харчавання (70,8). У гэтым паказчыку наша краіна - 39-я. у эканамічнасці прадуктаў яна 46-я (64,3 бала), у даступнасці - 52-я (59,1). Даступнасць - гэта адзіная пазіцыя, дзе адзначанае «адсоўванне» ў параўнанні з 2012-2015 гадамі.

Рэйтынг 2016 года павялічыўся за кошт чатырох краін (Бахрэйна, Лаоса, Амана і Катара), агулам яго ўключаныя 113 дзяржаў. Першае месца занялі ЗША, апошняе - Бурундзі.

Беларусь у сукупнасці разгляданых індыкатараў харчовай бяспекі знаходзіцца на першым месцы сярод дзяржаў СНД. Следам за ёй ідуць Расея (48-е месца) і Азербайджан (57-е). Украіна заняла 63-е месца, Казахстан - 68-е, Узбекістан - 72-е, Таджыкістан - 92-е.

Пры гэтым беларусы замыкаюць дзясятак самых сытых нацый Еўропы. У Беларусі жыве 23,4% такіх людзей (улічваюцца людзі старэйшыя за 20 гадоў). Для параўнання: сярэднееўрапейскі паказчык хворых на атлусценне - 22,3%. Першы дзясятак узначальваюць брытанцы. Далей ідуць чэхі, славакі, ірландцы, палякі, расейцы, вугорцы, французы ды гішпанцы. Ва Украіне на атлусценне хварэе 20,1% насельніцтва. Самыя худыя ў Еўропе - аўстрыйцы.

У сусветным маштабе галоўны праблемны рэгіён - гэта краіны Персідскай затокі, дзе 36,7% насельніцтва жыве з залішняй вагой. У ЗША гэты паказчык таксама высокі - 33,7%, а самы нізкі ён у Японіі - 3,3%.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках