29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самы нізкі сусветны кошт піва ў Браціславе і Кіеве

16
Самы нізкі сусветны кошт піва ў Браціславе і Кіеве

Як паказвае даклад "Піўны Індэкс GoEuro 2016", самае таннае піва прадаюць у Браціславе, пасля якой у рэйтынгу ідзе Кіеў.

Пра гэта паведамляе Польскае радыё.

У Браціславе сярэдні кошт піва складае паўтары еўры. Адразу ж за Браціславай ідзе Кіеў, на наступных месцах - Кракаў, Капштад і Мэксіка. Паміж коштам піва ў Браціславе і Кіеве розніцы амаль няма.

Тым часам піва ў швайцарскай Лазане каштавацьме больш, чым 8 еўраў, - гэта самая высокая ў свеце цана. Трохі танней, але таксама ў пяцёрцы гарадоў з самым дарагім півам, называюць Ганконг, Сінгапур, Цюрых і Осла.

Піўны Індэкс GoEuro 2016 параўноўвае звесткі 70 местаў з усяго свету. Бярэцца пад увагу сярэдні кошт піва ў крамах і барах, а таксама сярэдні паказчык гадавога спажывання і выдаткі на піва ў кожным з гарадоў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках