19 красавiка 2024, Пятніца, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнікі МЗС шасці краін ЕЗ ладзяць экстраннае пасяджэнне

4
Кіраўнікі МЗС шасці краін ЕЗ ладзяць экстраннае пасяджэнне

У Бэрліне пачалася сустрэча прадстаўнікоў краін-чальцоў ЕЗ, на якой будуць абмяркоўвацца далейшыя дзеянні пасля рэферэндуму ў Брытаніі.

На неадкладнай сустрэчы прысутнічаюць кіраўнікі замежнапалітычных устаноў Нямеччыны, Францыі, Італіі, Бэльгіі, Нідэрландаў і Люксембурга.

Гэта першая сустрэч з серыі запланаваных крызісных сустрэч, пасля таго, як Вялікабрытанія на рэферэндуме пастанавілі выйсці з ЕЗ.

У сераду, 29 чэрвеня лідары ЕЗ правядуць першы саміт аб пытанні выхаду Брытаніі з ЕЗ без удзелу прэм'ера Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана, які заявіў пра сваю адстаўку.

23 чэрвеня ў Вялікабрытаніі прайшоў рэферэндум, на якім грамадзяне разглядалі пытанне аб сяброўстве краіны ў Еўразвязе. 52% брытанцаў выступілі за выхад краіны з ЕЗ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках