20 красавiка 2024, Субота, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лета-2016 года можа стаць самым гарачым у гісторыі

5
Лета-2016 года можа стаць самым гарачым у гісторыі

Прычынай росту тэмпературы навукоўцы называюць парніковы эфект.

Амерыканскія навукоўцы з Нацыянальнага цэнтра атмасферных даследаванняў у ЗША распавялі, што лета 2016 года будзе самым гарачым за ўсю гісторыю чалавецтва, паведамляе Informing.

Прычынай росту тэмпературы яны называюць парніковы эфект, выкліканы тэхнагеннай дзейнасцю чалавецтва. І пакуль спыніць гэты працэс людзі не могуць, а толькі яшчэ больш пагаршаюць сітуацыю.

І далей з кожным годам тэмпература на нашай планеце будзе толькі расці. Але, адзначаюць навукоўцы, найбольшая спякота чакаецца ў перыяд з 2061 да 2080 года. Сярэдняя тэмпература летам можа павялічыцца ў гэты перыяд амаль на 80%, мяркуюць спецыялісты. Такую спякоту людзі будуць пераносіць вельмі цяжка. Пацерпіць ад такіх высокіх тэмператур таксама флора і фаўна нашай планеты.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках