20 красавiка 2024, Субота, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзея Саўчанка атрымала ўзнагароду «Арол» Яна Карскага

1

Народны дэпутат Украіны, лётчыца Надзея Саўчанка атрымала ўзнагароду «Арол» Яна Карскага.

Народны дэпутат Украіны, лётчыца Надзея Саўчанка, якая ў сакавіку 2016 года стала лаўрэаткай прэстыжнай польскай прэміі «Арол» Яна Карскага, у пятніцу, 24 чэрвеня, атрымала сваю ўзнагароду. Урачыстае ўручэнне прайшло ў Любліне. Саўчанка была ўдастоеная прэміі за «загартаваны дух у барацьбе за чалавечую годнасць і гонар», паведамляе «Радыё Польшча».

«Два гады таму свет даведаўся пра лейтэнанта Надзею Саўчанку, потым назіраў за яе дзеяннямі і яе годнымі паводзінамі ў расейскай турме і перад расейскім судом. Украінская дзяўчына не толькі супрацьстаяла вайне, якую пачала Расея, але яшчэ абвясціла ёй сваю вайну, падтрыманую ўсёй нацыяй. Саўчанка не магла дапусціць, каб нехта прыходзіў са зброяй на родную зямлю, забіраў тэрыторыю і пагражаў акупацыяй усёй краіны», - сказаў у сваёй прамове Яцэк Вазняк, сакратар Таварыства Яна Карскага.

ФОТА: PAP/TOMASZ KORYSZKO

У сваю чаргу, Саўчанка падзякавала за падтрымку, якую Польшча надае Украіне. Яна таксама нагадала, што краіны маюць агульную, доўгую і не заўсёды лёгкую гісторыю, але, на яе думку, «калі мы хочам рухацца наперад», дык трэба будаваць агульную будучыню, якая грунтуецца на сяброўстве і супрацоўніцтве.

Ян Карскі заснаваў прэмію «Арол» у 2000 годзе, незадоўга да сваёй смерці. Узнагарода польскага дыпламата, чалавека, які паведаміў свету пра Халакост, уручаецца, згодна з ягонымі словамі, «палякам, якія з годнасцю клапоцяцца пра Польшчу» і грамадзянам іншых краін, якія «не будучы палякамі, падтрымліваюць Польшчу».

У 2015 годзе прэмія ўпершыню была прысуджаная пасмяротна Барысу Нямцову. Сярод лаўрэатаў прэміі Яна Карскага Тадэвуш Мазавецкі, Лех Валенса, Адам Міхнік, Марэк Эдэльман, Шымон Перэс і іншыя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках