29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі засталося толькі 20 мядзведзяў

17
У Беларусі засталося толькі 20 мядзведзяў

За год папуляцыя скарацілася ў шэсць разоў.

Белстат апублікаваў звесткі аб колькасці асноўных відаў жывёл. Каго ў беларускіх лясах стала больш, а каго менш?

Найбольшая папуляцыя у зайцоў - іх 159 тысяч (прырост за год 7 тысяч). Потым ідуць вавёркі - 118 тысяч (+16 тысяч), піша «Наша ніва».

Амаль аднолькавая колькасць казуль (75 тысяч, +3 тысячы) і баброў (72 тысячы, +9 тысяч).

Расце і колькасць ласёў. Іх цяпер 32 тысячы (+2 тысячы). Прыблізна столькі ж развялося андатраў (30 тысяч) і лісіц (27 тысяч).

А вось кабаноў, якіх некалькі гадоў таму, да пачатку эпідэміі свіной чумы, было блізу 80 тысяч, цяпер засталося толькі 8 тысяч.

Але больш за ўсё за год пацярпела папуляцыя мядзведзяў. У папярэднія гады ў Беларусі фіксавалася 110-120 асобін, а летась засталося 20 мядзведзяў. У Белстаце запэўнілі, што гэта не памылка друку, а дакладныя звесткі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках