25 красавiка 2024, Чацвер, 8:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі правялі беларускамоўнае Купалле для дзяцей

1
У Гомелі правялі беларускамоўнае Купалле для дзяцей

Беларускамоўнае Купалле для дзяцей правялі 25 чэрвеня ў Гомелі сябры грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ).

Мерапрыемства прайшло з мэтай папулярызацыі роднай мовы і культуры, захавання традыцый. Вядоўцамі былі Ліда Лешчанка і Аляксандра Аўласевіч, якія таксама праводзяць заняткі ў гуртку для маленькіх жыхароў Гомеля «Мова дзяцей». Кожную суботу гурток збірае блізу 30 дзяцей, праз жаданне вучыць беларускую мову заняткі не перапыніліся нават на летнія вакацыі, піша БелаПАН.

«Заняткі гуртка мы праводзім для трох узроставых катэгорый дзяцей, і праз тое, што ёсць попыт, то нават не пайшлі на летнія вакацыі, - распавяла Алеся Аўласевіч. - Дзеці просяць арганізаваць нешта незвычайнае, таму наважылі правесці Купалле. Хоць гэта і дарослае свята, але мы здолелі адаптаваць яго для дзяцей: развучылі некаторыя песні, вадзілі карагод, спявалі, гулялі ў гульні, плялі вянкі і тлумачылі дзецям сэнс гэтага свята».

Адна з жыхарак Гомеля, якая прывяла на свята свайго 6-гадовага сына, падкрэсліла, што беларускай мовы і культуры не стае ў паўсядзённым жыцці. Напрыклад, адзначыла яна, у дзіцячым садзе вучаць толькі такія словы на беларускай мове, як «дзякуй» і «калі ласка». «І ўсё на гэтым. Хацелася, каб сын з дзяцінства далучаўся да роднай культуры», - дадала жанчына.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках