29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шатландыя пачне тэрміновыя перамовы з Брусэлем аб сяброўстве ў ЕЗ

4
Шатландыя пачне тэрміновыя перамовы з Брусэлем аб сяброўстве ў ЕЗ

Урад Шатландыі будзе дамагацца тэрміновых перамоваў з Брусэлем, каб абараніць права рэгіёну застацца ў ЕЗ.

Пра гэта заявіла першая міністарка Шатландыі Нікола Стэрджэн, паведамляе расейская служба BBC.

Яна абяцала арганізаваць экспэртную раду, якая будзе кансультаваць яе ў юрыдычных, фінансавых і дыпламатычных пытаннях, пакуль сама Стэрджэн будзе весці перамовы аб сяброўстве Шатландыі ў Еўразвязе.

Акрамя таго, Стэрджэн заявіла, што яе кабінет пагадзіўся пачаць працу над заканадаўствам, якое дазволіць правесці ў Шатландыі другі рэферэндум аб незалежнасці.

Большасць насельніцтва Шатландыі на праведзеным рэферэндуме аб сяброўстве Вялікабрытаніі ў ЕЗ прагаласавалі за тое, каб застацца ў Еўразвязе. Пры гэтым на рэферэндуме ў Вялікабрытаніі агулам перамаглі прыхільнікі «брексіта».

Першы рэферэндум аб незалежнасці Шатландыі быў праведзены ў 2014 годзе. Тады большая частка жыхароў рэгіёну прагаласавала за тое, каб застацца ў Вялікабрытаніі.

Шэраг аналітыкаў і экспэртаў адзначалі, што вынікі рэферэндуму аб «брэксіце» прывядуць да росту палітычных рызык для Вялікабрытаніі. Напрыклад, у дакладах банкаў адзначаліся рызыкі правядзення рэферэндуму аб незалежнасці Шатландыі, а таксама магчымага плебісцыту аб аб'яднанні Ірландыі.

Старшыня ірландскай нацыяналістычнай партыі «Шын Фейн» Дэклан Керні таксама заявіў пра намер арганізаваць галасаванне. Аднак кіраўніца ўрада Паўночнай Ірландыі Арлін Фостэр адпрэчыла такую магчымасць і заявіла аб падтрымцы вынікаў рэферэндуму.

Больш за 1 млн жыхароў Вялікабрытаніі ў гэтую суботу запатрабавалі правядзення паўторнага галасавання аб сяброўстве ў ЕЗ. Адпаведная петыцыя на сайце брытанскага парламента імкліва набірае галасы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках