29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па Менску будзе ездзіць вайсковая тэхніка

18
Па Менску будзе ездзіць вайсковая тэхніка

У суботу і аўторак у Менску пройдуць рэпетыцыі параду. Транспарт пойдзе ў аб'езд.

Генеральныя рэпетыцыі парада войскаў Менскага гарнізона пройдуць 25 і 28 чэрвеня з 22:00. Рух механізаванай калоны з вайсковага гарадка ва Уруччы пачнецца ўжо а 18 гадзіне, тэхніка пройдзе па праспекце Незалежнасці, вуліцах Сурганава, Куйбышава і часткова - Багдановіча, а таксама праспекце Машэрава, паведамляе «Белсат».

Падчас рэпетыцыі тэхніка пройдзе па праспекце Машэрава, вуліцах Ціміразева, Сапёраў, праспекце Пераможцаў, вуліцах Арлоўскай, Багдановіча, Сурганава, Куйбышава.

Вяртацца на базу пастаяннай дыслакацыі вайскоўцы будуць па праспекце Машэрава, вуліцах Ціміразева, Сапёраў, праспекце Пераможцаў, вуліцах Арлоўскай, Сурганава і праспекце Незалежнасці.

У гэтыя дні на праспект Незалежнасці не выедуць аўтобусы прыгарадных маршрутаў Лагойскага напрамку: іх адправяць у напрамку дыспетчарскай станцыі «Славінскага» па вуліцах Карбышава, Сядых, Кедышкі, Славінскага.

Транспартнікі просяць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак, а таксама дадаюць, што магчымыя і іншыя змены ў схемах руху грамадскага транспарту.

Вайсковы парад з нагоды Дня Незалежнасці пройдзе ў Менску 3 ліпеня.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках