26 красавiка 2024, Пятніца, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка трапіў пад абстрэл баевікоў у зоне АТА

6
Парашэнка трапіў пад абстрэл баевікоў у зоне АТА
ФОТА: РІА НОВОСТИ/МІКАЛАЙ ЛАЗАРЭНКА

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка трапіў пад абстрэл баевікоў, калі інспектаваў апорныя пункты сіл АТА на Данецкам кірунку.

Як перадае УНІАН, пра гэта паведаміў спікер Адміністрацыі прэзідэнта Украіны ў пытаннях АТА Андрэй Лысенка на брыфінгу ў Кіеве.

«У Зайцаве, Маёрску, Аўдзееўцы, Опытным і Вадзяным адбыліся варожыя мінамётныя абстрэлы, а ў Пясках праціўнік адкрываў агонь са ствольнай артылерыі. Усяго па нашых пазіцыях было выпушчана больш за 130 мін і 26 набояў», - адзначыў ён.

«Учора на гэтых пазіцыях знаходзіўся і прэзідэнт Украіны, нягледзячы на агонь ворага ён праінспектаваў некалькі нашых апорных пунктаў і знайшоў магчымасць пагутарыць з украінскімі абаронцамі. А на легендарным блокпосце «рэспубліка мост», які размешчаны ўсяго за 800 метраў ад Данецкага аэрапорта, кіраўнік дзяржавы ўручыў нашым воінам высокія дзяржаўныя ўзнагароды і падпісаў указ аб дэмабілізацыі вайскоўцаў, што былі закліканыя падчас пятай хвалі мабілізацыі», - дадаў Лысенка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках