20 красавiка 2024, Субота, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя не аддае актывісту машыну, канфіскаваную за бел-чырвона-белы сцяг

28
Міліцыя не аддае актывісту машыну, канфіскаваную за бел-чырвона-белы сцяг
ЯЎГЕН БАТУРА
ФОТА: SVABODA.ORG

Актывіст шукае свой аўтамабіль, слядоў машыны няма.

Грамадскі актывіст Яўген Батура, у якога 23 чэрвеня міліцыя забрала аўтамабіль з бел-чырвона-белымі сцяжкамі, не можа дамагчыся адказу: дзе машына, за што арыштаваная і калі будзе вернутая, паведамляе «Радыё Свабода».

Яўген Батура 23 чэрвеня без тлумачэнняў быў затрыманы на праспекце Незалежнасці насупраць паштамта, дзе праходзіла акцыя салідарнасці з Эдуардам Пальчысам.

На акцыю Батура прыехаў на аўтамабілі, упрыгожаным бел-чырвона-белымі сцяжкамі. Супрацоўнікі ДАІ спынілі яго, пасадзілі ў міліцэйскую машыну і адвезлі ў Маскоўскі РАУС.

Потым заявілі, што аўтамабіль лічыцца ва ўгоне, забралі ключы і аўто.

Яўген Батура з таго часу не можа дамагчыся адказу: дзе яго машына і калі будзе вернутая. У міліцыі патлумачылі, што супраць яго не вядзецца ніякая справа - ні крымінальная, ні адміністрацыйная, а машыну забралі на падставе рапарту супрацоўніка ДАІ, у якім ён нібыта "выказвае падазрэнне ў сапраўднасці нумару кузава», - піша на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Яўген Батура.

Машыну апісваў судовы аддзел Маскоўскага РУУС, праверку вядзе ўчастковы, якога актывісту параілі паспрабаваць самастойна адшукаць, папярэдзіўшы, аднак, што «прыёмных гадзін у таго няма».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках