19 красавiка 2024, Пятніца, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg назваў кампаніі, якія атрымалі выгоду на навінах пра Brexit

3
Bloomberg назваў кампаніі, якія атрымалі выгоду на навінах пра Brexit

Нягледзячы на падзенне рынкаў на фоне навінаў пра выхад Брытаніі з Еўразвяза, акцыі шэрагу кампаній змаглі вырасці ў кошце.

На фоне вынікаў рэферэндуму пра выхад Вялікай Брытаніі з Еўразвяза, акцыі British American Tobacco Plc 24 чэрвеня за дзень падскочылі на 2,6%, нягледзячы на падзенне індэксу FTSE 100, паведамляе Bloomberg (пераклад – РБК).

У гадавым вымярэнні акцыі British American Tobacco Plc выраслі на 16%. Другім паводле велічыні ўладальнікам кампаніі з'яўляецца Capital Group, якая павялічыла сваю дзель у вытворцы тытуню цягам 2016 года да 5,6%. Capital Group адмовілася ад каментароў Bloomberg.

Раней агенцтва адзначала, што продажы прадукцыі British American Tobacco Plc за мяжой вышэйшыя, чым у Вялікай Брытаніі, што робіць для яе выгодным паслабленне фунта. Тое самае тычыцца кампаніі-вытворцы віскі Diageo Plc. Акрамя таго, вытворчасць цыгарэтаў і алкаголю заўсёды з'яўляецца ўстойлівым бізнэсам падчас крызісу, адзначае Bloomberg.

Яшчэ адна кампанія, акцыі якой выраслі на навінах пра Brexit, – індэксны фонд SPDR Gold Shares. Ягоныя акцыі падскочылі на 4,8% на фоне росту коштаў на золата. Бенефіцыяр фонду Eton Park Capital Management таксама адмовілася ад каментароў Bloomberg.

На 2,5% таксама выраслі акцыі швэйцарскага фінансавага кангламерату UBS Group AG.

Найбольшыя страты на фоне Brexit паказала брытанская будаўнічая фірма Taylor Wimpey. Ейныя акцыі ўпалі на 29% праз страх, што попыт на набыццё жылой нерухомасці знізіцца

Акцыі Royal Bank of Scotland Group Plc упалі на 18% пасля Brexit на фоне чаканняў зніжэння прыбытку ўнутрана арыентаваных банкаў.

Рэферэндум у пытанні выхаду з ЕЗ адбыўся 23 чэрвеня. Паводле ягоных вынікаў прыхільнікі Brexit выйгралі, набраўшы 51,9% (17,4 млн чалавек). Навіны пра вынікі рэферэндуму прывялі да абвалу рынку і рэкорднага падзення брытанскага фунта. Апытаныя Reuters прадстаўнікі буйнога еўрапейскага бізнэсу выказалі асцярогу, што перамога прыхільнікаў Brexit азначае пачатак «перыяду нявызначанасці», а галоўны стратэг і кіраўнік аналітычнага аддзела Julius Baer Крысціян Гатыкер прадказаў тры хвалі валатыльнасці ў сувязі з Brexit. На ягоную думку, першая ўжо пачалася і выяўляецца ў актыўным хэджаванні рызык, асабліва ў сферы валютных здзелак.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках