25 красавiка 2024, Чацвер, 6:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У шэрагах партыі лейбарыстаў у Брытаніі спее раскол праз Brexit

1
У шэрагах партыі лейбарыстаў у Брытаніі спее раскол праз Brexit

У нядзелю палова ценевага кабінета партыі можа падаць у адстаўку на знак пратэсту.

Замяшанне, якое ахапіла Брытанію пасля правядзення рэферэндуму пра выхад з ЕЗ, непасрэдна закранула Лейбарысцкую партыю, якая знаходзіцца ў апазіцыі.

Чакаецца, што ў нядзелю палова ценевага кабінета гэтай партыі сыдзе ў адстаўку на знак пратэсту супраць таго, як непераканальна, на іхнюю думку, лідар партыі Джэрэмі Корбін правёў кампанію за тое, каб Брытанія засталася ў складзе Еўразвяза, паведамляе расейская служба ВВС.

Першай пакінула свой пост ценевага міністра аховы здароўя Хайдзі Александэр, яна заявіла, што ў Корбіна няма якасцяў, неабходных для цяперашняй сітуацыі, якую перажывае краіна.

Раней ценевы міністр замежных справаў і адзін з галоўных ініцыятараў абвяшчэння вотуму недаверу свайму партыйнаму лідару Хілары Бэн быў звольнены за тое, што агітаваў сваіх калегаў у партыі сыходзіць у адстаўку ў тым выпадку, калі Джэрэмі Корбін праігнаруе вынікі галасавання ў вотуме недаверу.

Многія лейбарысты галасавалі за тое, каб Брытанія выйшла са складу ЕЗ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках