28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баскетбалістка нацыянальнай каманды Беларусі знайшла новы клуб у жаночай НБА

Ліндсэй Хардынг нядоўга заставалася без клуба пасля развітання з «Нью-Ёрк Лібэрці».

Баскетбалістка падпісала кантракт з клубам жаночай НБА «Фініксам», паведамляе «Прэсбол».

Менавіта «Фінікс» абраў Ліндсэй Хардынг на драфце-2007 пад агульным 1-м нумарам, але потым клуб з Арызоны абмяняў яе ў «Мінесоту», дзе яна гуляла ў 2007 – 2008 гадах. Потым Хардынг выступала за «Вашынгтан» (2009 – 2010), «Атланту» (2011 – 2012), «Лос-Анджэлес» (2013 – 2014).

Апошнім месцам працы Хардынг быў «Нью-Ёрк». Босы «Лібэрці» скасавалі кантракт з баскетбалісткай пасля таго, як тая выправілася ў стан зборнай Беларусі на алімпійскі кваліфікацыйны турнір.

Нагадаем, Ліндсэй Хардынг, якая атрымала беларускі пашпарт незадоўга да ЧЕ – 2015 (там нашая каманда заняла 4-е месца), у чэрвені дапамагла беларускай нацыянальнай камандзе прабіцца на Алімпіяду – 2016 у Рыа-дэ-Жанэйра.

За час выступлення ў жаночай НБА Хардынг за 249 матчаў набірала ў сярэднім 10,3 балы, здзяйсняла 3 падборы, рабіла 4,2 пасы і 1,1 перахопу за гульню. Яна займае 18-е месца ў гісторыі жаночай НБА ў ліку дзейсных пасоў (1046).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках