26 красавiка 2024, Пятніца, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы ператварылі пах каметы ў парфуму

Навукоўцы ператварылі пах каметы ў парфуму

Калектыў астрафізікаў, якія даследуюць камету Чурумава – Герасіменкі, ператварыў ейны пах у парфуму дзякуючы The Aroma Company.

Пра гэта паведамляе Gizmodo (пераклад – lenta.ru).

Сам пах каметы вельмі непрыемны для чалавека. Незадоўга да пасадкі на камету ў лістападзе 2014 года модуль Philae зафіксаваў там серавадарод (ім пахнуць тухлыя яйкі), аміяк (мача) і сінільную кіслату (горкі мігдал). Аднак водар новай туалетнай вады складаецца не толькі з гэтых кампанентаў.

Супрацоўнік выдання New Scientist, якому далі ацаніць новую парфуму, апісаў яе як «вострую і непрыемную». Аднак супрацоўнікі місіі Rosetta не пагадзіліся: на іхнюю думку, парфума пахне лілеямі.

Колін Снодграс, адзін з навукоўцаў-ініцыятараў праекту, плануе апырскваць парфумай паштоўкі і адпраўляць іх ва ўсе канцы планеты – каб усе людзі змаглі ацаніць пахі Сонечнай сістэмы. Акрамя таго, «панюхаць камету» можна будзе на выставе, якую Каралеўскае навуковае таварыства правядзе летам 2016 года.

Зонд Philae быў запушчаны да нябеснага цела 67P з матчынага апарата Rosetta. Пасадку на паверхню каметы 67P / Чурумава – Герасіменкі зонд Philae здзейсніў 12 лістапада 2014 года. Гэта была першая мяккая пасадка цела з Зямлі на ядро каметы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках