18 красавiка 2024, Чацвер, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Электрагітару Прынса прадалі на аўкцыёне ў ЗША за 137 з паловай тысячаў даляраў

Гітару Прынса набыў уладальнік футбольнай каманды «Індыянапаліс Колтс» Джым Ірсэй.

Жоўтая электрагітара амерыканскага музыкі Прынса, заўчасна памерлага 21 красавіка, прададзеная на аўкцыёне Heritage Auctions у Лос-Анджэлесе за 137,5 тысячаў даляраў, паведамляе расейская служба ВВС.

Гітару, на якой Прынс граў падчас сваіх выступаў у канцы 1980 і 1990-х гадах, набыў уладальнік футбольнай каманды «Індыянапаліс Колтс» Джым Ірсэй.

У калекцыі Ірсэя ёсць музычныя інструменты іншых легендарных музыкаў, у тым ліку Джона Ленана, Боба Дылана, Рынга Стара і Джэры Гарсія з групы Grateful Dead.

ФОТА: AFP

57-гадовы Прынс быў знойдзены мёртвым у сваёй хатняй студыі 21 красавіка. Агенцтва Асашыэйтэд прэс са спасылкай на прадстаўнікоў праваахоўных органаў у пачатку чэрвеня паведаміла, што Прынс памёр ад перадазавання прэпаратамі, якія змяшчаюць опій.

Паводле звестак аўкцыённага дома Heritage Auctions, жоўтая гітара была адным з самых любімых музычных інструментаў Прынса і менавіта з ёй ён часцей за ўсё выступаў у канцы 1980 – пачатку 1990-х гг.

Прынс быў адным з самых уплывовых і папулярных амерыканскіх музыкаў. У 2004 годзе яго ўключылі ў Залу славы рок-н-ролу.

Маёмасць Прынса, які не пакінуў тастаменту, ацэньваецца прыкладна на 100 млн даляраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках