29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Бярэсцем адбыўся маштабны фестываль пазадарожнікаў

На фестываль сабраліся аматары экстрэмальнай язды на джыпах з Беларусі, Украіны, Польшчы, Расеі.

Бярэсце, падобна, робіць заяўку на тое, каб стаць беларускай сталіцай аўтафестываляў, піша kp.by.

Нядаўна тут адбыўся адзін з самых маштабных ва Усходняй Еўропе злёт байкераў, у верасні ў Бярэсці другі раз пройдзе фінал чэмпіянату Беларусі ў дрыфтынгу... Цяпер надышла чарга пафестываліць для аматараў джыпаў!

Трасу для трыялу абсталявалі недалёка ад пасёлка Мухавец, што за 13 км ад Бярэсця. На ёй экіпажы дэманстравалі, як джыпы і квадрацыклы пад кіраваннем дасведчаных пілотаў могуць пераадольваць пясчаныя і гразевыя ўчасткі трасы.

Не абышлося і без пазаконкурсных шоу: шматтонны джып на вачах у гледачоў расціснуў легкавік у камуфляжы божай кароўкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках