25 красавiка 2024, Чацвер, 8:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Ярашук: Беларусаў вымушаюць шукаць працу за мяжой

18
Аляксандр Ярашук: Беларусаў вымушаюць шукаць працу за мяжой
Аляксандр Ярашук

За апошнія чатыры гады колькасць занятых на прадпрыемствах краіны знізілася на 200 тысячаў.

«І гэта выклік у найноўшай гісторыі Беларусі, які нельга абысці», – заявіў «Радыё Рацыя» лідар Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.

«Нас, вядома, уражвае пазіцыя афіцыйных уладаў, бо відавочна, што скарачэнні прадоўжацца. Вы напэўна ведаеце, што Еўразійскі банк сказаў, што ў нас лішак працоўнай сілы на прадпрыемствах каля 20%. Скарачэнні непазбежныя, бо інакш немагчыма аднавіць канкурэнтаздольнасць і эфектыўнасць эканомікі», – сказаў прафсаюзны лідар.

«Улады Беларусі ідуць на гэтыя скарачэнні, аднак не развязваюць іншага пытання: не ствараюць перадумоваў для новых працоўных месцаў, – мяркуе Аляксандр Ярашук: – А што гэта за перадумовы? Відавочна, гэта лібералізацыя эканомікі, развіццё малога і сярэдняга бізнэсу – усе тыя меры, якія не хоча ажыццяўляць беларускі рэжым. Мы ведаем, што яны нават прымудрыліся прыняць праграму занятасці на 2016 – 2020 год, і яна так і не з'явілася на свет, бо была засакрэчаная».

Адзінае, што вядома, што праграма прадугледжвае стварэнне штогод 50 тысячаў новых працоўных месцаў. «Але за гэтым нічога не стаіць, і гэта не будзе адбывацца», – упэўнены Аляксандр Ярашук.

На ягоную думку, улады падштурхоўваюць людзей шукаць працу за межамі Беларусі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках