20 красавiка 2024, Субота, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-10 прадуктаў, якія дапамогуць перажыць спёку

1
Топ-10 прадуктаў, якія дапамогуць перажыць спёку

Неверагодная спёка ў Беларусі не дае на сябе забыцца і ўпэўнена заганяе нас бліжэй да кандыцыянераў і вентылятараў.

Што найлепш есці ў такую спякоту і пры гэтым пачувацца поўнымі сілаў, апавялі экспэрты ў матэрыяле podrobnosti.ua.

Так, яны склалі спіс з 10 прадуктаў харчавання, якія дапамогуць асвяжыцца ў самыя гарачыя дні.

Агурок. Яго называюць на 100% гадовым прадуктам, які выдатна асвяжае. Досыць паесці салаты з агуркоў, каб цягам дня не адчуваць смагі ці цяжару ў страўніку.

Памідор. Гэты прадукт падобны да агурка. Памідоры выдатна асвяжаюць у гарачыя дні, бо маюць вялікую колькасць вадкасці і вітамінаў.

Фасоля. Фасоля забяспечвае нармальную працу потавых залозаў і змяншае потавылучэнне.

Грэчка. Грэчка з'яўляецца каштоўнай крыніцай жалеза, якое вельмі істотнае для нармальнага ўзроўню гемаглабіну ў арганізме. Калі гемаглабін у норме – вы лягчэй пачуваецеся ў гарачыя дні.

Яблыкі. Дыетолагі рэкамендуюць есці ў спёку яблыкі. Бо яны ўтрымліваюць шмат вітамінаў, гэта дазваляе папоўніць страчаныя ў гарачыя дні карысныя рэчывы.

Зеляніна. Пятрушка, кіндза, кроп, сельдэрэй, усе гатункі лісцевай салаты, шчаўе... Спіс можна доўжыць. Усе яны вельмі карысныя, утрымліваюць багата вітамінаў, у тым ліку і групы B, а яшчэ больш чым на 90 адсоткаў складаюцца з вады.

Мята. Валодае яскрава выяўленым астуджальным эфектам. Яе добра дадаваць у гарбату і ў ліманады, а таксама ў халодныя супы і салаты. У моцную спёку астудзіць і надаць бадзёрасці можа проста мятны водар, так што трымайце пад рукой мятны эфірны алей.

Ягады. Лета – наш адзіны шанец зарадзіцца вітамінамі на ўвесь астатні год. Таму абавязкова трэба ўключаць у рацыён усе сезонныя ягады: клубніцы, вішні, парэчкі, агрэст. Лепш за ўсё ў сырым выглядзе.

Кісламалочныя прадукты спатольваюць смагу, мякка насычаюць і папаўняюць дэфіцыт бялку. Выдатна пасуюць да зеляніны, ягадаў і садавіны.

Морапрадукты. Натрый, калій, фосфар, ёд, магній, цынк, медзь, марганец, калій – і гэта яшчэ няпоўны пералік тых карысных мінералаў, што можна знайсці на дне мора. Акрамя таго, морапрадукты выдатна засвойваюцца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках