24 красавiка 2024, Серада, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарвыканкам паведаміў, дзе нельга збіраць подпісы за кандыдатаў у «дэпутаты»

5
Менгарвыканкам паведаміў, дзе нельга збіраць подпісы за кандыдатаў у «дэпутаты»

Кастрычніцкая плошча Менска, як звычайна, застанецца пад забаронай.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу сталічнага гарвыканкама, нельга будзе збіраць подпісы на аб'ектах метрапалітэна, чыгуначнага і паветранага транспарту, у падземных пешаходных пераходах.

Таксама пад забарону трапілі галоўныя плошчы сталіцы: Кастрычніцкая, Незалежнасці, Перамогі, Дзяржаўнага сцяга, Прывакзальная, Якуба Коласа. Зборшчыкі подпісаў не могуць стаяць бліжэй за 200 метраў ад будынкаў рэзідэнцый Лукашэнкі, «нацыянальнага сходу», савета міністраў.

Таксама ім нельга набліжацца менш чым на 50 метраў да будынкаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, судоў, органаў пракуратуры, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абараназдольнасць і бяспеку дзяржавы.

Пікетаванне з мэтай збору подпісаў можна праводзіць з 8.00 да 22.00. Вылучэнне кандыдатаў у «дэпутаты» будзе праходзіць з 3 ліпеня да 1 жніўня. «Выбары» ў «парламент» пройдуць 11 верасня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках