18 красавiка 2024, Чацвер, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магерыні: Неабходна стварыць незалежную сістэму абароны ЕЗ

2
Магерыні: Неабходна стварыць незалежную сістэму абароны ЕЗ
Федэрыка МАГЕРЫНІ

Кіраўніца дыпламатыі ЕЗ плануе падаць кіраўнікам еўрапейскіх дзяржаў сваю прапанову аб «глабальнай стратэгіі» Еўразвязу.

«У той час, як мы ўмацоўваем нашы стасункі з NATO, важна, каб развіты ЕЗ меў сваю аўтаномную абараназдольнасць. Ён можа зрабіць гэта за кошт развіцця еўрапейскага досведу ў галіне тэхналогій і прамысловасці. Напрыклад, шляхам рэзервавання не менш чым 20% абароннага бюджэту кожнай еўрапейскай краіны», - заявіла ў інтэрв'ю Corriere Della Sera (пераклад - РБК) кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магерыні.

Магерыні плануе падаць кіраўнікам еўрапейскіх дзяржаў сваю прапанову аб «глабальнай стратэгіі» ЕЗ, у ёй і будзе ўтрымлівацца заява аб незалежнай абароне. Перамовы пройдуць у аўторак і ў сераду ў Брусэлі. Дакумент, адзначае Магерыні, быў распрацаваны для ўмацавання бяспекі і замежнай палітыкі ЕЗ.

У пачатку траўня Financial Times паведаміла, што праект агульнага войска ЕЗ прасоўвае Нямеччына. У дакуменце, з якім удалося азнаёміцца выданню, змяшчаецца заклік да «выкарыстання ўсіх магчымасцяў», даступных у межах дамоваў ЕЗ. Гэта павінна прывесці да стварэння супольнага вайскова-грамадзянскага штаба для аперацый ЕЗ і кабінета міністраў абароны, што, у сваю чаргу, дапаможа лепш каардынаваць намаганні ў вытворчасці і выкарыстанні вайсковай тэхнікі.

Нагадаем, 23 чэрвеня ў Вялікай Брытаніі прайшоў рэферэндум аб выхадзе з Еўразвязу. На ім перамаглі прыхільнікі Brexit, якія набралі 51,9% галасоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках