29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Брагіна, які паспрачаўся з сынам, што набярэ на ЦТ больш балаў за яго, саступіў

5
Жыхар Брагіна, які паспрачаўся з сынам, што набярэ на ЦТ больш балаў за яго, саступіў

На цэнтралізаваным тэставанні ў расейскай мове мужчына набраў усяго 7 балаў, а ягоны сын - 37.

49-гадовы жыхар Брагіна Уладзімір Церамецкі адважыўся на авантурны ўчынак, калі паспрачаўся з сынам, што здасць ЦТ лепей за яго, піша tut.by.

- Сам я выпускаўся са школы ў 1983 годзе. Вучыўся добра, на 4 і 5. Сын у мінулым годзе скончыў школу, здаваў ЦТ, спрабаваў паступіць у медыцынскі ўніверсітэт, але не выстарчыла балаў, пайшоў у каледж на эканаміста. У гэтым годзе і я здаю ЦТ, і сын. Проста каб праверыць свае веды. Ну і мне як бацьку стала цікава даведацца, як усё гэта наладжана, наколькі тэставанне адрозніваецца ад экзаменаў, якія мы здавалі яшчэ ў Савецкім Саюзе, - распавёў Уладзімір Церамецкі.

14 чэрвеня ён здаў ЦТ у расейскай мове. Праз 10 дзён стаў вядомы вынік. Мужчына набраў усяго 7 балаў. А ягоны сын - 37,

- Проста не ведаў, што там трэба некалькі варыянтаў выбіраць, ставіў па адной галачцы насупраць кожнага адказу, - тлумачыць прычыну сваёй няўдачы Церамецкі.

На гэтым тыдні стануць вядомыя вынікі ЦТ у біялогіі ды хіміі, якія Уладзімір здаваў 18 і 23 чэрвеня. Дарэчы, за ўсе тры выпрабаванні разам з паездкамі ў Гомель ён выдаткаваў амаль мільён рублёў.

Са слоў мужчыны, за гэтыя дні ён зразумеў галоўнае, што ЦТ - сур'ёзнае выпрабаванне і стрэс для дзіцяці.

- Цяпер я ўсё ўбачыў знутры і зразумеў, наколькі гэта цяжка. Не трэба крычаць на дзіця, што яно набрала мала балаў на ЦТ, бо гэта і напраўду нялёгка. У наш час экзамены здаць было значна прасцей, - прызнаўся Уладзімір.

Дарэчы, спрачаўся мужчына з сынам на досыць вялікую суму - на пяць мільёнаў за кожнае ЦТ. Але на сямейнай радзе пастанавілі, што незалежна ад вынікаў, усе грошы пойдуць на паездку на мора ўсёй сям'ёй.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках