20 красавiка 2024, Субота, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірацкае войска цалкам вызваліла Фалуджу

1
Ірацкае войска цалкам вызваліла Фалуджу
ФОТА: AFP

Ірацкія сілы ў траўні сёлета пачалі наступальную аперацыю для вызвалення горада ад ваеўнікоў.

Ірацкае войска вярнула пад свой кантроль Фалуджу - места за 50 км на захад ад Багдаду, якое было адным з апірышчаў ваеўнікоў экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава», забароненай у шмат якіх краінах, у тым ліку Расеі, перадае расейская служба BBC.

Кіраўнік контртэрарыстычных сіл генерал-лейтэнант Абдул Вахад Саадзі заявіў, што войскі ўвайшлі ў Галан, паўночна-заходні раён места - астатні, які заставаўся ў руках ІД.

Фалуджа, паводле ягоных слоў, цалкам вызваленая.

Ваеўнікі ІД занялі Фалуджу ў студзені 2014 года. Ірацкія сілы пачалі наступальную аперацыю ў траўні сёлета.

Сама менш 1800 ваеўнікоў былі забітыя падчас аперацыі, паведаміў генерал Саадзі.

Аглядальнікі адзначаюць, што гэтая перамога далася высокай цаной: дзесяткі тысяч жыхароў горада вымушаныя былі пакінуць свае дамы.

Паводле Нарвэжскай рады ўцекачоў, шмат хто з іх, у тым ліку старыя, жанчыны і дзеці, знаходзяцца пад пякучымі праменямі на летняй спякоце без даху над галавой.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках