20 красавiка 2024, Субота, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парыж і Бэрлін падрыхтавалі план узмацнення Еўропы

8
Парыж і Бэрлін падрыхтавалі план узмацнення Еўропы

У дакуменце кіраўнікі МЗС Францыі і Нямеччыны прапанавалі тры ініцыятывы.

Кіраўнікі МЗС Францыі і Нямеччыны склалі 9-старонкавы дакумент, азагалоўлены «Моцная Еўропа ў свеце няпэўнасцяў», у якім яны прапанавалі канцэпцыю агульнаеўрапейскай бяспекі, міграцыйнай палітыкі і ўзмацнення эканамічнага ўзаемадзеяння. З дакументам выпала азнаёміцца агенцтву Reuters (пераклад - РБК).

Кіраўнік МЗС Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер і міністр замежных спраў Францыі Жан-Марк Эйро мяркуюць, што Еўрапейскі звяз «зазнае жорсткія выпрабаванні» праз сэрыю крызісаў на поўдні і ўсходзе блока і павольнага аднаўлення эканамічнага росту. Адзначаецца, што дакумент быў складзены да таго, як у Брытаніі прайшоў рэферэндум аб выхадзе краіны з ЕЗ (Brexit).

Кіраўнікі МЗС краін прапанавалі тры ініцыятывы. Па-першае, зацвердзіць еўрапейскі пакт бяспекі, які ўключае ў сябе ўстанаўленне ўзгодненых прыярытэтаў ЕЗ у замежнай палітыцы і бяспецы, а таксама сталага і гнуткага супрацоўніцтва ў галіне абароны. У дакуменце таксама зазначана, што пры патрэбе дзяржавы - чальцы ЕЗ павінны разгледзець пытанне аб стварэнні або набыцці вайскова-марскіх сіл.

Акрамя гэтага, палітыкі прапанавалі прапрацаваць пытанне міграцыйнай палітыкі, сярод іншага, знізіць узровень нелегальнай міграцыі ў ЕЗ. «Мы перакананыя, што ЕЗ варта стварыць першую ў свеце шматнацыянальную памежную і берагавую ахову», - цытуе дакумент агенцтва.

Міністры таксама мяркуюць, што ЕЗ павінен стымуляваць эканамічны рост з дапамогай інвестыцый і ўмацавання эканамічнай і валютнай уніі. Палітыкі таксама ўважаюць за патрэбнае да 2018 года забяспечыць для ЕЗ магчымасць інвеставаць у дзяржавы, пацярпелыя ад крызісу.

Пры гэтым Штайнмаер і Эйро падкрэсліваюць, што варта ўлічваць той факт, што ў дзяржаў - чальцоў ЕЗ розныя жаданні што да ступені інтэграцыі ў ЕЗ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках