23 красавiка 2024, aўторак, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы здабылі 10 узнагарод на ЧЕ ў веславанні на каяках і каноэ

1
Беларусы здабылі 10 узнагарод на ЧЕ ў веславанні на каяках і каноэ

Чэмпіянат Еўропы ў веславанні на каяках і каноэ закончыўся ў Маскве.

Залатыя ўзнагароды на рахунку Надзеі Макарчанкі і Алены Ноздравай, якія хутчэй за спаборніц у фінальным заплыве пераадолелі дыстанцыю 500 м у каноэ-двойцы, паведамляе БелТА.

Другі залаты медаль у скарбонку каманды прынёс дуэт канаістаў Глеб Саладуха і Аляксандр Ваўчэцкі, якія перамаглі ў спрынце на 200 м - 36,966 сэк.

Беларусы выпярэдзілі на фінішы нямецкіх спартоўцаў Штэфана Кірая і Штэфана Гольца, якія сталі сярэбранымі прызёрамі, і расейцаў Аляксандра Каваленку і Андрэя Крайтара, якія размясціліся на трэцім радку выніковага пратаколу.

Годнасць чэмпіёнкі Еўропы на каяку-адзіночцы на дыстанцыі 5000 м пацвердзіла Марына Літвінчук, якая абараніла тытул найлепшай у гэтай дысцыпліне - 22 хв 23,450 сэк. Больш за сэкунду на фінішы беларуска здабыла ў Доры Бадоні з Вугоршчыны - 22 хв. 24,550 сэк. Замкнула тройку прызёраў расейка Юльяна Салахава - 22 хв 25,750 сэк.

Сярэбранымі ўзнагародамі ў выніку чэмпіянату Еўропы былт уганараваныя жаночая байдарка-чацвёрка на дыстанцыі 500 м у складзе Маргарыты Махневай, Вольгі Худзенкі, Надзеі Ляпешкі і Марыны Літвінчук. Таксама на другую прыступку п'едэстала гонару ў Маскве ўзняліся канаісты Андрэй і Аляксандр Багдановічы на дыстанцыі 1000 м.

У актыве беларускіх весляроў і пяць бронзавых узнагарод. У мужчынскай байдарцы-двойцы на 500 м Віталь Бялько і Раман Петрушэнка, у жаночай байдарцы-двойцы на 500 м Надзея Ляпешка і Марына Літвінчук занялі трэцяе месца.

Марына Літвінчук у пары з Маргарытай Махневай сталі бронзавымі прызёрамі на 200 м. У спаборніцтвах канаістаў у вызначальных заплывах лодак-адзіночак на 200 м Арцём Козыр прынёс яшчэ адну бронзу Беларусі. Трэці час у фінале на 200 м паказала і беларуска Каміла Бобр, але была дыскваліфікаваная пасля фінішу.

У заключнай дысцыпліне праграмы турніру беларус Алег Юрэня паказаў трэці вынік у самай працяглай гонцы на 5000 м - 20 хв 12,420 сэк. Пераможцам стаў Фэрнанда Пімэнта з Партугаліі 20 хв 9,690 сэк.

Агулам на чэмпіянаце Еўропы ў Маскве падапечныя Уладзіміра Шантаровіча здабылі дзесяць узнагарод: тры залатыя, два срэбныя і пяць бронзавых медалёў. У агульнакамандным заліку каманда Беларусі заняла чацвёртае месца. Першынствавалі весляры з Вугоршчыны, на рахунку якіх 14 узнагарод, у тым ліку пяць залатых.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках