20 красавiка 2024, Субота, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сінгапурскі «Боінг» загарэўся падчас аварыйнай пасадкі

3

Самалёт «Боінг-777» авіякампаніі Singapore Airlines загарэўся падчас аварыйнай пасадкі ў сінгапурскім аэрапорце Чанг.

Пра гэта паведамляе ў панядзелак, 27 чэрвеня, выданне Straits Times.

«Боінг», на борце якога знаходзіліся 222 пасажыры і 19 сябраў экіпажа, накіроўваўся ў Мілан. Праз тры гадзіны пасля вылету адна з пасажырак паскардзілася на пах паліва ў салоне. Пасля таго як пілоты выявілі ўцечку паліва ў правым рухавіку, яны наважылі вярнуцца ў Сінгапур.

Лайнер здзейсніў пасадку ў аэрапорце Чанг а 06.45 паводле мясцовага часу. Адразу пасля прызямлення пад правым крылом успыхнуў агонь.

Пажарныя, якія прыбылі праз некалькі хвілін, патушылі ўзгаранне. Пасля гэтага пасажыры, якія, як адзначаецца, захоўвалі спакой, былі выведзеныя з самалёта і дастаўленыя ў тэрмінал. Ніхто з іх і сябраў экіпажа ў выніку інцыдэнту не пацярпеў.

Прычыны ўзгарання пакуль невядомыя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках