24 красавiка 2024, Серада, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітыка ЕЗ у дачыненні да Беларусі застанецца ранейшай

2
Палітыка ЕЗ у дачыненні да Беларусі застанецца ранейшай

Ніякага паляпшэння ў найбліжэйшы час не будзе.

Старшынство Славакіі ў Еўразвязе, якое пачнецца з 1 ліпеня гэтага года, палепшыць стасункі паміж Менскам і Брусэлем, заявіў кіраўнік славацкай дыпмісіі ў Беларусі Ёзэф Мігаш.

- Мы адчуваем, як фармуецца новы кантэкст у дачыненні да Брусэля і Менска, а таксама Славакіі і Беларусі паасобку, - адзначыў пасол.

Ці спраўдзяцца чаканні славацкага дыпламата?

- Гэты аптымізм я б назваў стрыманым, - кажа ў інтэрв'ю Заўтра тваёй краіны палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі. - Любы пасол, які знаходзіцца ў Менску, ставіць сваёй задачай паляпшэнне стасункаў.

Аднак, са слоў экспэрта, структура Еўразвязу такая, што ролю старшынства ў ім не варта перабольшваць. Рэальныя развязанні, як мяркуе палітычны аглядальнік, прымаюцца на іншым узроўні.

- У ЕЗ ёсць такія краіны, як Нямеччына і Францыя, якія вызначаюць палітыку аб'яднанай Еўропы, - падкрэслівае аналітык.

Ён нагадвае, што нармалізацыя стасункаў паміж Менскам і Брусэлем ужо адбываецца.

- Але сёння ў сувязі з рэферэндумам аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕЗ, ўзаемаадносіны з Беларуссю для кіраўніцтва Еўразвязу далёка не на першым плане, - адзначае Раман Якаўлеўскі.

А ці можа Вышаградская група падштурхнуць Брусэль да больш актыўнага збліжэння з Менскам?

- Краіны, якія ўваходзяць у Вышаградскую групу (Чэхія, Славакія, Польшча і Вугоршчына), спрабуюць гаварыць адным голасам у Брусэлі. Але яе ўплыў не варта перабольшваць. Цяпер, што тычыцца Вышаградскай групы, больш гавораць пра тандэм «Будапешт-Варшава». А ў гэтых краін на першым месцы знаходзіцца Украіна, - мяркуе экспэрт.

Так што палітыка ў дачыненні да Беларусі застанецца ранейшай.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках