20 красавiка 2024, Субота, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікашэвіцкая ЖКГ навязвае людзям незаконныя паслугі

4

Пад пагрозай высялення камунальнікі прымушаюць жыхароў інтэрната падпісваць дамовы аб аказанні нейкіх «дадатковых» паслуг.

Мікашэвіцкае ЖКГ наважыла папоўніць свой рахунак незаконным чынам. 1 чэрвеня быў створаны дакумент аб аплаце за дадатковыя паслугі для асоб, што пражываюць у інтэрнатах, зацверджаны дырэктарам гаспадаркі. Але на практыцы ніякіх дадатковых паслуг людзі не атрымлівалі і не прасілі пра іх, паведамляе «Радыё Рацыя». Тым не менш, пад пагрозай высялення іх прымушаюць падпісваць дамову аб дадатковых паслугах і плаціць за іх, кажа актывіст Леанід Дубаносаў, да якога людзі звярнуліся па дапамогу:

- Якія дадатковыя паслугі - яны не гавораць. Кажуць: падпісвайце, ці будзеце на вуліцы. Тыя, хто баіцца, падпісваюць, але многія сказалі, што мы нічога не хочам падпісваць і не будзем падпісваць. Кіраўніцтва ЖКГ здзекуецца з людзей, бо ведае, што людзі нікуды не пойдуць, што людзі ўсе баяцца і будуць рабіць усё, што яны скажуць. Але людзі ўжо перасталі баяцца.

Са слоў Леаніда Дубаносава, абураныя людзі звярнуліся з калектыўным зваротам у Мікашэвіцкі гарадскі камітэт і ў пракуратуру раёна, дзе просяць праверыць дамовы і патрабаванні камунальнікаў на прадмет законнасці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках