24 красавiка 2024, Серада, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэны нафты падаюць на фоне Brexit

Цэны нафты падаюць на фоне Brexit

Нафта маркі Brent патаннела да $48,2 за барэль.

У той жа час курс фунта, абрынуўся ў пятніцу, злёгку павысіўся.

Сусветныя цэны нафты ў панядзелак, 27 чэрвеня, прадоўжылі падзенне на фоне рашэння брытанскіх выбарцаў пакінуць Еўразвяз. На ранішніх таргах нафта West Texas Intermediate патаннела на 26 цэнтаў да 47,38 даляра, а нафта Brent - на 15 цэнтаў да 48,26 даляра за барэль, паведамляе Deutche Welle.

Цана абодвух марак абрынулася амаль на 10 адсоткаў з тых часоў, як раней у гэтым месяцы яна дасягнула рэкордных паказчыкаў за ўвесь 2016 год.

Між тым фунт стэрлінгаў на ранішніх таргах каштаваў блізу 1,34 даляра, гэта значыць ёсць толькі крыху больш, чым у пятніцу, калі на навінах аб Brexit брытанская нацыянальная валюта за некалькі гадзін абвалілася з 1,50 да 1,33 даляра, то бок, да самага нізкага ўзроўню за 31 год. У канцы тыдня фунт, аднак, трохі акрыяў і таргаваўся блізу 1,37 даляра.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках