20 красавiка 2024, Субота, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грузіі скасавалі абавязковы прызыў у войска

5
У Грузіі скасавалі абавязковы прызыў у войска
ФОТА: OXU.AZ

Міністарка абароны Грузіі падпісала адпаведны ўказ 27 чэрвеня.

У Грузіі скасавалі абавязковую службу ў войску. Адпаведны загад падпісала міністарка абароны Грузіі Цінацін Хіташэлі, паведамляе «Новости-Грузия». Скасаваць абавязковую вайсковую службу планавалі ў 2017 годзе.

Міністр падала свой подпіс на загад прама падчас сустрэчы з грузінскімі і замежнымі журналістамі, дзе падала гадавую справаздачу аб сваёй працы.

«Адным з маіх абяцанняў на пасадзе міністра абароны было скасаванне абавязковага прызыву. Служба ва Узброеных сілах Грузіі - гэта годны занятак, і ўсе павінны хацець служыць. А хто не хоча, мы прымушаць не будзем. Я ў вашай прысутнасці падпісваю загад аб тым, што больш не будзе абавязковага прызыву», - сказала міністарка.

На абавязковую вайсковую службу ў Грузіі заклікалі грамадзян краіны ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў. Тэрмін службы - 12 месяцаў.

У чэрвені гэтага года ў Літве наважылі вярнуць ўсеагульны абавязковы воінскі абавязак на пастаяннай аснове. У 2015 годзе прызыў у войска быў адноўлены часова. Літва адмовілася ад прызыву ў войска ў 2008 годзе, перавёўшы яго на прафесійную аснову, але ў 2015 годзе дзяржаўная рада абароны Літвы прапанавала на пяць гадоў вярнуць вайсковы прызыў праз абвастрэнне геапалітычнай сітуацыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках