25 красавiка 2024, Чацвер, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Русы заклікаў «не саромецца казаць пра недахоп мазгоў»

35
Русы заклікаў «не саромецца казаць пра недахоп мазгоў»
Міхаіл Русы

Віцэ-прэм'ер прызнаў, што правалы прадпрыемстваў звязаныя з недахопам абсталявання і мазгоў у кіраўнікоў.

Міхаіл Русы ўважае за рэальную задачу ў павышэнні за пяць гадоў рэнтабельнасці продажаў у сельскай гаспадарцы да 10%, паведамляе tut.by.

«Цяпер у нас прыкладна 6% рэнтабельнасць. Задачы пастаўлены рэальныя. Таму даваць вытворчасць трэба, а далей тэхнічная мадэрнізацыя, не спыняцца ў перапрацоўцы», - сказаў віцэ-прэм'ер.

Паводле ягоных слоў, у сельскай гаспадарцы ёсць два чыннікі для павышэння прадукцыйнасці працы: найноўшыя тэхналогіі і захаванне тэхналагічнага цыклу.

«З прыходам сістэмы машын мы спажыванне паліва пры павелічэнні валавай вытворчасці паменшылі за 20 гадоў удвая», - заявіў Русы.

Пры гэтым, адзначыў віцэ-прэм'ер, бываюць і няўдачы: часта правалы прадпрыемстваў звязаныя з няправільнымі пастановамі і памылкамі кіраўніцкага персаналу.

«То не хапае абсталявання, то не хапае мазгоў. Трэба не саромецца і пра гэта казаць», - заявіў Русы.

Віцэ-прэм'ер таксама прызнаўся, што сёння блізу 380 сельгаспрадпрыемстваў у краіне - «устойліва стратныя».

«З імі трэба працаваць. Ёсць гаспадаркі, дзе ўкаранёныя новыя тэхналогіі, але няма захавання тэхналагічнага цыклу. Толькі адзін атрымлівае 50 цэнтнераў з гектара, а другі на такім жа полі - 20 цэнтнераў», - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Міхаіл Русы таксама ўважае, што з такім тэхналагічным патэнцыялам ёсць магчымасць дамагчыся дабрабыту ў сферы сельскай гаспадаркі.

«На сёння, калі ёсць такі магутны тэхналагічны патэнцыял, трэба «запрагацца» і працаваць кожнаму. Гэта павінен кожны разумець», - сказаў ён.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках