19 красавiка 2024, Пятніца, 22:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Welt: Нямецкія топ-мэнэджары раптам сталі прыхільнікамі санкцый супраць РФ

Die Welt: Нямецкія топ-мэнэджары раптам сталі прыхільнікамі санкцый супраць РФ

Топ-мэнэджары ў большасці сваёй падтрымліваюць захады ЕЗ.

Нягледзячы на тое, што кіраўнікі асобных арганізацый, якія прэзентуюць інтарэсы нямецкага бізнэсу, выказваюцца супраць падаўжэння санкцый у дачыненні да Расеі, «кіраўнікі кампаній і прадпрыемстваў у большасці сваёй падтрымліваюць захады Еўразвязу», паведамляе нямецкая газета Die Welt (пераклад - inopressa.ru) са спасылкай на вынікі апытання Leaders 'Parliament, праведзенага кансалтынгавым агенцтвам Roland Berger у супрацоўніцтве з выдавецкай групай Welt.

Так, на пытанне пра стаўленне да падаўжэння санкцый 52,1% рэспандэнтаў адказалі «Усё правільна. Расея павінна ведаць, што неабходна выконваць дамоўленасці з сусветнай супольнасцю». Толькі кожны шосты нямецкі топ-мэнэджар, паводле апытання, уважае санкцыі за «абсалютна няправільныя». Яшчэ 27,4% прытрымліваюцца думкі, што санкцыі з'яўляюцца «спрэчным захадам», бо дрэнныя стасункі з Расеяй негатыўна ўплываюць на нямецкую эканоміку, паведамляе карэспандэнт Франк Штокер.

На ягоную думку, «вынік апытання здзіўляе, бо СМІ, як правіла, пішуць, быццам нямецкі бізнэс пакутуе ад санкцый і жадае іх хутчэйшага скасавання». Шэраг фірмаў сапраўды сутыкнуліся праз санкцыі ЕЗ і контрсанкцыі Расеі са стратай прыбытку.

Але агулам пазіцыя нямецкіх мэнэджараў больш-менш зразумелая: у адрозненне ад Расеі, еўрапейская эканоміка, паводле агульных меркаванняў эканамістаў, амаль не пакутуе ад санкцый. Калі аб'ёмы экспарту нямецкай прадукцыі ў Расею знізіліся з 2013 да 2015 года на траціну, з 36 да 22 млрд еўраў, то ў гэты ж час толькі летась сумарны аб'ём нямецкага экспарту вырас больш чым на 70 млрд еўраў, гэта значыць, гандаль з іншымі краінамі з лішкам кампенсаваў страты, піша аўтар.

У Расеі ўсё па-іншаму, гаворыцца ў артыкуле: у 2015 годзе ВУП знізіўся на 3,7%. Перш за ўсё, у гэтым вінаватае падзенне коштаў нафты, але санкцыі пагоршылі сітуацыю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках