28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гарадзенскім тэатры зняпраўджваюць інфармацыю аб звальненні Віктара Шалкевіча

3
У гарадзенскім тэатры зняпраўджваюць інфармацыю аб звальненні Віктара Шалкевіча
Віктар Шалкевіч
ФОТА: Таццяна Мацвеева

Інфармацыя аб звальненні актора і барда з'явілася сёння на старонцы «Гарадзенскай бібліятэкі» ў «Фэйсбуку».

«Даведаліся мы, што наш знакаміты актор і бард Віктар Шалкевіч звольнены з Гарадзенскага абласнога тэатра лялек.

Кажуць, бард Шалкевіч дазволіў сабе вальнадумства ў выказваннях са сцэны на канцэрце ў Гародні 10 чэрвеня. Гарадзенскім ідэолагам і кіраўніцтву быццам бы нешта не спадабалася і ўсё - пішы заяву, бывай «Тутэйшыя», - гаварылася ў паведамленні.

У Гарадзенскім абласным тэатры лялек, дзе Шалкевіч працуе з 1990 года, інфармацыю аб звальненні зняпраўдзілі, піша nn.by.

«Віктар неўзабаве ідзе ў адпачынак, бо ў яго запланаваныя выступы, але з верасня прадоўжыць працу ў тэатры», - запэўніла Марыя Шабашова, дырэктарка тэатра.

Яна падкрэсліла, што чуткі аб звальненні - гэта толькі чуткі.

Сам Віктар Шалкевіч пракаментаваў сітуацыю так: «Я пакуль у адпачынку, а далей будзе відаць. Ва ўсякім выпадку, кантракт у мяне да наступнага года».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках