18 красавiка 2024, Чацвер, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя заявіла аб дамоўленасці з РФ аб паляпшэнні стасункаў

25
Турцыя заявіла аб дамоўленасці з РФ аб паляпшэнні стасункаў

Улады Расеі і Турцыі дамовіліся аб захадах для паляпшэння стасункаў паміж краінамі.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Рэджэпа Эрдагана Ібрагім Калын, піша РБК.

«Мы радыя абвясціць аб тым, што Турцыя і Расія дамовіліся без прамаруджання зрабіць патрэбныя захады для паляпшэння дзвюхстаронніх стасункаў», - цытуе Reuters прадстаўніка турэцкага прэзідэнта.

Раней у панядзелак Крэмль паведаміў аб тым, што прэзідэнт Уладзімір Пуцін атрымаў пасланне Эрдагана, у якім той упершыню за сем месяцаў пасля нападу на Су-24 папрасіў прабачэння за збіты бамбавік. «Я хачу яшчэ раз выказаць сваё спачуванне і глыбокія спачуванні сям'і загінулага расейскага пілота і кажу: прабачце», - цытаваў Крэмль атрыманы дакумент.

Прадстаўнік Эрдагана пацвердзіў, што той звярнуўся да Пуціна з пасланнем і папрасіў сваякоў загінулага пілота «дараваць нам». «Прэзідэнт таксама заклікаў сваіх расейскіх партнёраў аднавіць традыцыйныя сяброўскія стасункі паміж Турцыяй і Расеяй, разам працаваць над развязваннем рэгіянальных крызісаў і супольна змагацца з тэрарызмам», - заявіў прадстаўнік Эрдагана.

Каментуючы пасланне турэцкага прэзідэнта, крыніца РБК у дыпламатычных колах сказала, што пасля выбачэнняў «можа зайсці гаворка аб павольным скасаванні санкцый у дачыненні да Турцыі». Паводле яе слоў, Масква таксама разлічвае на пачатак размарожвання супрацоўніцтва паміж Расеяй і Турцыяй. Ён нагадаў, што прабачэнні і пытанне пра кампенсацыю за згубу лётчыка былі галоўнымі ўмовамі, што выстаўляліся Расеяй уладам Турцыі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках