28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кабякоў спрабуе прадаць неліквіды ў Тайланд

12
Кабякоў спрабуе прадаць неліквіды ў Тайланд
Андрэй Кабякоў
ФОТА: BYMEDIA.NET

Кабякоў гатовы пастаўляць у Тайланд увесь спектр прадукцыі машынабудавання.

Беларусь ахвочая пастаўляць у Тайланд увесь спектр прадукцыі машынабудавання, заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на сустрэчы з парламенцкай дэлегацыяй Тайланда на чале са старшынём Нацыянальнага заканадаўчага сходу Панпечам Вічытчалчаем, піша interfax.by.

"Беларусь гатовая пастаўляць у Тайланд увесь спектр прадукцыі машынабудавання. Прапрацоўваюцца пытанні паставак збожжазборных машын, вядуцца перамовы аб пастаўках кар'ернай тэхнікі БелАЗ. Мы таксама зацікаўлены актыўна прасоўваць на тайландскі рынак трактары МТЗ, сабраныя ў Камбоджы", - цытуе прэс-служба ўрада Кабякова.

Акрамя гэтага, Беларусь гатовая пастаўляць сучасныя і надзейныя аўтобусы для абнаўлення парку пасажырскай тэхнікі Бангкока.

Кіраўнік урада адзначыў, што ў пакеце з таварнымі пастаўкамі Беларусь прапануе сучасныя фінансавыя механізмы, прывабныя ўмовы продажу беларускай тэхнікі. Гэта экспартнае крэдытаванне, пастаўкі тэхнікі на ўмовах міжнароднага лізінгу.

"Мы бачым не толькі продаж, але і вытворчасць запатрабаванай тэхнікі ў вашай краіне. Пачатак такой працы пакладзены, Мінскі аўтамабільны завод ужо вядзе такія перамовы", - сказаў ён.

Таксама, яшчэ адзін важны кірунак - пастаўкі ў Тайланд беларускіх калійных угнаенняў. "Мы гатовыя цалкам задаволіць патрэбы Тайланда, у тым ліку і ў рамках доўгатэрміновых ўзаемавыгадных кантрактаў", - адзначыў прэм'ер-міністр.

"Пры вашай падтрымцы і ўдзеле мы хацелі б наладзіць трывалыя каналы камунікацый з тайландскімі партнёрамі для прасоўвання беларускай прадукцыі ў вашу краіну. Для нас вашы рэкамендацыі вельмі карысныя", - прадоўжыў кіраўнік урада.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках