25 красавiка 2024, Чацвер, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Байдачны: Расейцы сталі найгоршай камандай на Еўра - і самай баязлівай

Анатоль Байдачны: Расейцы сталі найгоршай камандай на Еўра - і самай баязлівай

Беларускі футбольны экспэрт назваў каманду РФ самой баязлівай камандай ЧЕ-2016, а таксама даў ацэнку выступу іншых каманд форуму.

Пра гэта Анатоль Байдачны распавёў у інтэрв'ю "Прессболу".

- Пра немцаў прадметныя высновы зробім пасля чвэрцьфіналу, дзе ім трэба будзе здаць няпросты экзамен. Але ўжо відаць, што "бундэстым" паволі набірае ход, і каманда Славакіі нічым не змагла ёй перашкодзіць. Зрэшты, славакі і так малайцы - дайшлі да 1/8 фіналу. А вось пра расейцаў, якія выступалі з імі ў адной групе, няма чаго і сказаць. Яны сталі найгоршай камандай на турніры - і самай баязлівай. Як трэніраваліся, так і згулялі. У каманды адная тактыка: цэнтральны абаронца пасуе іншаму цэнтральным абаронцу, і той закідвае мяч наперад на Дзюбу. Нават украінцы глядзеліся больш сімпатычна, яны хаця б стваралі моманты, але не згодны з тымі, хто сцвярджае: маўляў, прычына ў тым, што практычна ўсе расейскія футбалісты выступаюць дома. У такім выпадку, дзе гуляюць тыя ж вугорцы - няўжо ў топ-клубах? А паўночныя ірландцы? Валійцы? Ну, у каманды Валіі ёсць Бэйл і пару чалавек з моцных ангельскіх каманд. Аднак астатнія абараняюць колеру далёка не грандаў, - заявіў Анатоль Байдачны.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках