28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 14 апазіцыянераў у Гарадзенскай вобласці ў камісіі ўключылі толькі пецярых

1
З 14 апазіцыянераў у Гарадзенскай вобласці ў камісіі ўключылі толькі пецярых
Фота: AP

У Гародні адбылося пасяджэнне Гарадзенскага аблвыканкама аб фармаванні тэрытарыяльнай і акруговых выбарчых камісій.

Як паведаміў назіральнік ад Беларускага Хельсінскага камітэту Раман Юргель, на пачатку начальнік Галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гарадзенскага аблвыканкама Сяргей Пацэвіч назваў крытэрыі адбору прэтэндэнтаў: досведам працы ў выбарчых камісіях, вывучэнне асабістых спраў і станоўчыя характарыстыкі з месца працы. Што тычыцца прадстаўнікоў дэмпартый, то таксама ўлічваліся характарыстыкі па месцы жыхарства і ад участковых міліцыянтаў, паведамляе harodniaspring.org.

Было падкрэслена, што прадстаўнікі ад БРСМ, «Белай Русі», Беларускага савета жанчын, Савета ветэранаў, Ветэранаў вайны ў Афганістане з'яўляюцца шматлікімі і масавымі грамадскімі аб'яднаннямі і прадстаўляюць інтарэсы большасці грамадзян.

Заяўлялася, што прадстаўнік Партыі БНФ неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці (за ўдзел у грамадскіх акцыях - заўвага «Вясны») і з'яўляецца беспрацоўным, а прадстаўнік Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» прыцягваўся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. Няўключаная ад «Справядлівага свету» жанчына - кухар па прафесіі - характарызавалася Сяргеем Пацэвічам як чалавек, які памяняў за 12 гадоў 12 месцаў працы. Астатніх няўключаных ён характарызаваў як асоб, якія не маюць досведу працы ў выбарчых камісіях і рэкамендаваў не ўключаць іх.

У склад Гарадзенскай абласной ТВК было ўключана 13 чалавек з 16 вылучаных. 12 сяброў утворанай ТВК раней працавалі ў абласных, акруговых і ўчастковых камісіях падчас выбараў ранейшых гадоў. Яшчэ адзін чалавек быў уключаны ў ТВК упершыню ад ЛДП. З іншых партый патрапілі ў ТВК прадстаўнікі «Справядлівага свету» і КПБ.

Не абышлося і без кур'ёзу - ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі дакументы на вылучэнне сваіх прадстаўнікоў у камісію ў Гарадзенскі абласны выканкам не дайшлі.

Усяго ад дэмакратычных партый з вылучаных 14 чалавек у камісіі ўключана 5: у абласную ТВК Дзмітрый Рыжы ад «Справядлівага свету», у акруговую выбарчую камісію Гарадзенска-Ленінскай акругі №52 - Яўген Чыгір ад ПБНФ, у Шчучынскую акруговую выбарчую камісію Станіслаў Бокіш - пенсіянер з БСДП Грамада, у акруговую выбарчую камісію Гарадзенскай-Цэнтральнай акругі №51 - Святлана Руміна ад «Справядлівага свету», у Лідскую акруговую выбарчую камісію №55 Аляксандр Уткін, інжынер Лідскай ЦСМ лабараторыі стандартызацыі - ад БПЛ «Справядлівы свет».

Паседжанне фармавання камісій гэтым разам вонкава не мела фармальнага характару. Яно доўжылася 2 гадзіны 10 хвілін, пры тым што раней аналагічныя паседжанні праходзілі за 15-20 хвілін.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках