28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сотні населеных пунктаў Беларусі засталіся без электрычнасці

Навальнічны фронт з парывамі ветру да 17 метраў у секунду пакінуў без электраэнэргіі населеныя пункты ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу МНС, у Гомельскай вобласці стыхія закранула Ельскі, Буда-Кашалёўскі і Светлагорскі раёны, у Магілёўскай - Магілёў, Быхаўскі і Магілёўскі раёны. Пашкоджаны дахі 16 жылых дамоў і 6 сельскагаспадарчых будынкаў. Пацярпелых няма. Аварыйныя брыгады вядуць аднаўленчыя работы.

Паводле звестак ДВА «Белэнерга», з 6.00 27 чэрвеня да 6.00 28 чэрвеня на тэрыторыі краіны былі абясточаныя 262 населеныя пункты. Адключэння ліквідуюць аварыйныя брыгады. Паводле стану на 6.00 28 чэрвеня застаюцца без электразабеспячэння 34 населеныя пункты ў Асіповіцкім і Крычаўскім раёнах Магілёўскай вобласці

У выніку выпадзення з 18.00 да 20.00 вялікіх ападкаў у выглядзе дажджу ў Бабруйску (Магілёўская вобласць) падтоплены 58 прыватных падворкаў і 3 ўчасткі дарог. Пацярпелых няма. Праца аб'ектаў жыццезабеспячэння не парушаная. Для ліквідацыі наступстваў падтаплення прыцягваліся работнікі МНС і камунальных службаў.

У Магілёве павалена 76 дрэў, якімі пашкоджаны тры легкавыя аўтамабілі. У Бабруйску зафіксаваныя тры выпадкі падзення дрэў, якімі пашкоджаны два легкавыя аўтамабілі. Пацярпелых няма. Работнікі МНС і іншых арганізацый праводзяць работы па распілоўцы і ўборцы ўпалых дрэў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках