23 красавiка 2024, aўторак, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Шумчанка паспяхова абскардзіў штраф за Дзень Волі ў Менгарсудзе

11
Анатоль Шумчанка паспяхова абскардзіў штраф за Дзень Волі ў Менгарсудзе
Анатоль Шумчанка
ФОТА: «Радыё Свабода»

За ўдзел у шэсці 25 сакавіка суд аштрафаваў лідара «Перспектывы» на $315.

Суддзя Менскага гарадскога суда Валерый Камісараў скасаваў пастанову суда Савецкага раёна аб прыцягненні лідара аб'яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва» Анатоля Шумчанку да адміністрацыйнай адказнасці за Дзень Волі. Матэрыялы накіраваныя на новы разгляд іншым складам суда першай інстанцыі, распавёў tut.by сам Шумчанка.

Свой штраф 30 базавых адзінак (6 млн 300 тысяч рублёў) лідар прадпрымальніцкага руху атрымаў 25 траўня, праз два месяцы пасля таго, як прыйшоў паўдзельнічаць на дазволеную акцыю да Дня Волі ў Менску.

- Я чакаў гэтага суда. Мне прыпісалі, што я выкрыкваў лозунгі, яны сказалі, што я гэта рабіў на месцы збору, а не на месцы правядзення мітынгу. Але тады трэба было ўсіх, хто там быў, прыцягнуць. Яны, напэўна, паглядзелі: знаёмы твар - трэба папоўніць бюджэт, - распавёў лідар «Перспектывы».

Пасля мітынгу Шумчанку патэлефанавалі з міліцыі і папярэдзілі, што будзе пратакол.

- 25 траўня я дастаю з паштовай скрыні канверт, у якім выяўляю запрашэнне на 24 траўня на судовае пасяджэнне. А паштовая адзнака на канверце стаіць 23 траўня. У пастанове суда потым было напісана, што я быў належным чынам апавешчаны. Я не пад распіску, ні паведамленнем, ні кур'ерам гэтага не атрымліваў. Затое канверт аб тым, што мне далі штраф, мне прынеслі як і трэба, праз кур'ера і з распіскай, - падзяліўся Анатоль Шумчанка.

Суддзя Камісараў скасаваў пастанову ніжэйшага суда менавіта праз працэдурныя парушэнні. Зрэшты, Шумчанка гатовы давесці сваю правату і па сутнасці справы на новым пасяджэнні. «Але як я мог абараняцца, калі я атрымаў позву ў суд праз дзень пасля яго?», - сказаў Шумчанка.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках